Пасажыры ў асіповіцкіх цягніках могуць спаць спакойна

Пасажыры ў асіповіцкіх цягніках могуць спаць спакойна

Гудок, флажок — цягнік, павольна пагойдваючыся, адыходзіць ад перона, і ты апынаешся нібы ў асобным новым жыцці: акружаны чужымі людзьмі, гукамі, пахамі. Група маладых людзей п’е піва і гучна рагоча, нехта выйшаў у тамбур і атруціў паветра вагона тытунёвым дымам, падазронага выгляду мужычок цішком паглядае на нядбайна адстаўленую жаночую сумачку…

Словам, у цягніку, як і ў жыцці наогул, нас падпільноўвае нямала непрыемнасцей і небяспекі. Пра што не дае забыцца і металічны голас з дынамікаў: «Паважаныя пасажыры! Знаходзячыся ў цягніку, не пакідайце свае рэчы без нагляду, не давярайце іх незнаёмым асобам…»

osipovichi-ovdt

Хто можа зрабіць паездку бяспечнай ці ўсё ж «выратаванне тапельцаў — справа рук саміх тапельцаў», і дапамогі чакаць не даводзіцца? Распавядае начальнік аддзялення аховы правапарадку і прафілактыкі АУСТ Уладзімір СЛЕСАРЭНКА:

— Забеспячэнне бяспекі пасажыраў і членаў чыгуначных брыгад і прафілактыка правапарушэнняў у цягніках — наша паўсядзённая работа, таму супрацоўнікі АУСТ штодня суправаджаюць цягнікі рэгіянальных і міжрэгіянальных ліній. Яшчэ больш эфектыўная мера — рэгулярнае правядзенне спецыяльнай аперацыі “Пасажыр”, падчас якой ва ўзаемадзеянні з падраздзяленнямі АМАП УУС Магілёўскай вобласці, вайскоўцамі в/ч 5527 г. Бабруйска, дружыннікамі за суткі суправаджаецца каля 40 цягнікоў і прадухіляецца ў сярэднім 10-15 правапарушэнняў. Падчас правядзення аперацыі “Пасажыр” групы суправаджэння, у якіх задзейнічаецца 35-40 чалавек, здзяйсняюць не менш за 4 рэйсы ў цягніках Слуцкага, Магілёўскага, Мінскага напрамкаў. Кожную раніцу ў дзяжурнай часці АУСТ аналізуюцца справаздачы і карэкціруецца выбар цягнікоў, якія патрабуюць найбольш пільнай увагі. Напрыклад, апошнюю электрычку, што прыбывае са сталіцы ў гадзіну ночы, штодня суправаджаюць супрацоўнікі крымінальнага вышуку.

[tip]У перыяд правядзення аперацыі “Пасажыр” з 18 па 22 лістапада суправоджана 206 цягнікоў, прадухілена 65 правапарушэнняў, устаноўлена месцазнаходжанне прапаўшага без вестак жыхара Гомеля, затрымана 3 асобы, што знаходзіліся ў вышуку.[/tip]

Працягвае інспектар па ахове грамадскага парадку Віктар Кетурко:

— Колькасць правапарушэнняў у цягніках на працягу года прыкладна аднолькавая, але вясной і ўвосень з-за прытоку пасажыраў-дачнікаў і студэнтаў ёсць некаторы рост. Групы суправаджэння праходзяць па саставу па 5-6 разоў, бо нават вы-гляд чалавека ў міліцэйскай форме можа прадухіліць магчымае правапарушэнне: распіццё спіртных напояў, курэнне, дробнае хуліганства. Дарэчы, пасажыры ўспрымаюць наша з’яўленне ў вагоне вельмі станоўча, часта звяртаюцца з прапановамі ці за інфармацыяй, часам зусім нечаканага характару. Але ж і канфлікты непазбежныя. У любой сітуацыі стараемся паводзіць сябе ветліва і добразычліва: бяспека і спакой на транспарце — галоўная задача.

Алена ЛЕПЛЯНІНА-КУБАР.

Последние новости

Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах?

29 июля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 29 июля

29 июля 2026
Читать новость
Актуальнае

Куда пойти работать в Осиповичском районе?

28 июля 2026
Читать новость
Интервью

Жыхарка Асіповіцкага раёна Сняжана Жуковіч была дэлегатам другога Усебеларускага народнага сходу

28 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

На асіповіцкіх палях сабрана пятая частка ўраджаю

28 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

Сегодня — забота, завтра — молоко

28 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем