Асіповічы: зваротная сувязь. Масква не адразу будавалася…

Асіповічы: зваротная сувязь. Масква не адразу будавалася…

Два тыдні таму ў рэдакцыю прынёс ліст асіпаўчанін М.А.Ліннік, у якім узняў шэраг злабадзённых пытанняў: пра будаўніцтва тэрапеўтычнага корпуса райбальніцы і станцыі абезжалезвання вады, добраўпарадкаванне і вырашэнне іншых “дробязей” на тэрыторыі мікрараёна “Чарняхоўскі” і г.д.

Заклапочанасць Міхаіла Аляксандравіча цалкам зразумелая: зняцце з парадку дня ўсё яшчэ хапаючых сацыяльных праблем край як хвалюе ўсіх неабыякавых да жыцця рэгіёна землякоў. Не будзем пералічваць надрукаваныя на старонках “раёнкі” толькі ў апошні час матэрыялы па ўзгаданай тэматыцы — іх шмат. І гэта не выпадкова: газетчыкі — жыхары мясцовыя, а таму і не заўважаць “балючыя кропкі” проста па вызначэнні не могуць. Але рэдакцыя вырашыла яшчэ раз звярнуцца за тлумачэннем стану спраў да афіцыйных асоб, якія якраз імі займаюцца, каб данесці адказы да чытачоў “АК”.

Начальнік аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама Наталля ГАПОНЕНКА:

— Пры наяўнасці фінансавых сродкаў увод у эксплуатацыю станцыі абезжалезвання на водазаборы “Паўднёвы” плануецца на 2014 год. Зараз на аб’екце ўстаноўлена абсталяванне, і будаўнічыя работы завяршаюцца.

З водазаборам “Паўночны” ўсё складаней. Абласной праграмай па водазабеспячэнні і водаадвядзенні “Чыстая вада” на 2011-2015 гады, зацверджанай рашэннем Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў у снежні 2011 года, з улікам змяненняў у верасні 2013 года прадугледжана яго будаўніцтва — уключаючы праектна-вышукальныя работы — за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту з тэрмінам рэалізацыі да 2015 года. Аднак фінансаванне ўзгаданага аб’екта сёлета не ажыццяўлялася.

Дырэктар ДУКВП “Райсэрвіс” Аляксандр МАСЛАЎ:

— Устройства асфальтавага пакрыцця, тратуараў, вулічнага асвятлення дарогі магчыма толькі пры правя-дзенні капрамонту, але сёлета такія работы на вуліцах Бабруйскай і Чарняхоўскага і завулку з такой жа назвай да вуліцы Юбілейнай не прадугледжаны. Па папярэдніх дадзеных, на наступны год нашым УКБ запланаваны капрамонт узгаданага завулка з устройствам аўтобусных прыпынкаў і двух святлафораў. Капрамонту ж вуліц Бабруйскай і Чарняхоўскага ў планах няма.

Галоўны інжынер КУДП “Упраўленне капітальным будаўніцтвам Асіповіцкага раёна” Юрый ДЗЯРГАЧ:

— У адпаведнасці з планам фінансавання інвест-праграмы на 2014 год на будаўніцтва тэрапеўтычнага корпуса бальніцы ў Асіповічах было выдзелена 3 млрд. рублёў, якія і былі асвоены ДУКВП “Водаканал”. Усяго для ўвядзення аб’екта ў эксплуатацыю патрабуецца яшчэ каля 100 мільярдаў. Пры выдзяленні фінансаў у будучым годзе работы тут будуць працягнуты.

Што тычыцца інжынернай і транспартнай інфраструктуры, то на 2015 год закладзена будаўніцтва дарогі ад вуліцы Крыловіча (раён газазабеспячэння) да Чарняхоўскага з устройствам вулічнага асвятлення і аўтобусных прыпынкаў — неабходная дакументацыя на стадыі выдачы праекта. Пры распрацоўцы праектаў на ўзвядзенне двух 108-кватэрных жылых дамоў па завулку Чарняхоўскага прадугледжваецца будаўніцтва дарогі ад аднайменнай вуліцы да Юбілейнай (раён магазіна “Вясёлы поршань”). Будаўніцтва дамоў і вуліц уключаны ў графік работ на будучы год.

Усё запраектаванае магчыма пабудаваць толькі пры наяўнасці фінансавых рэсурсаў у дастатковай колькасці, бо будаўніцтва — гэта капітальныя ўкладанні, і адным жаданнем аб’ект не пабудуеш.

Прэзідэнт краіны неаднаразова публічна агучваў, што жыць трэба па сродках і заўсёды казаць людзям праўду, якая б горкая яна ні была, таму на апошнія словы з адказу варта звярнуць асаблівую ўвагу: усё ўпіраецца ў грошы. Іх, на жаль, у раённым бюджэце на ўсе “дзіркі” не хапае, а таму і назіраюцца пэўныя затрымкі і па ўзгаданых, і па шэрагу іншых патрэбных нам аб’ектаў. І тут не трэба абвінавачваць у бяздзеянні-абыякавасці мясцовую ўладу — райвыканкам усё добра разумее і ўсялякім чынам спрабуе знайсці прымальнае для рэгіёна выйсце. Хаця намаганні, на жаль, далёка не заўсёды прыводзяць да станоўчага выніку. Прыклад — хаця б летні адмоўны адказ з аблвыканкама па нашаму хадайніцтву наконт будаўніцтва ўстановы дашкольнай адукацыі ў тым жа мікрараёне “Чарняхоўскага”. Прычыну здагадацца не цяжка: недахоп фінансаў…

Последние новости

Власть

“Надо решать вопрос”. Лукашенко поручил разобраться с проблемами на “АМКОДОРе”

21 апреля 2025
Читать новость
Власть

Создать условия для людей. Лукашенко обозначил задачи по развитию поселков городского типа

21 апреля 2025
Читать новость
Новости

Тематическую прямую телефонную линию проведет и.о. первого заместителя начальника Могилевской таможни Дерезовский Дмитрий Евгеньевич

21 апреля 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко во время рабочей поездки в Витебскую область посетил Оршанский лесхоз

21 апреля 2025
Читать новость
Новости

В Осиповичском районе проходит Неделя детской безопасности

21 апреля 2025
Читать новость
Актуальнае

Жыхарка Асіповіцкага раёна Наталля Малая з павагай ставіцца да матулінай спадчыны

19 апреля 2025
Читать новость