Асіповічы: хроніка здарэнняў

Асіповічы: хроніка здарэнняў

РАУС

У перыяд з 17 па 23 лістапада ўстаноўлена месцазнаходжанне 5 асоб, якія знаходзіліся ў вышуку, раскрыта 3 крадзяжы, канфіскавана 60 літраў самагоннай брагі.

18 чысла ў в. Цэзарова знойдзены труп 45-гадовага мужчыны, на якім судмедэкспертызай папярэдне ўстаноўлены цялесныя пашкоджанні ў выглядзе пераломаў.

21 лістапада супрацоўнікамі АБЭЗ затрыманы жыхар Пухавіцкага раёна, які ў кузаве аўтамабіля «Форд-Транзіт» перавозіў металічныя дзверы без суправаджальных дакументаў. Прадукцыя на суму больш 21 млн руб. канфіскавана.

РАСК

Узбуджана 8 крымінальных спраў, у тым ліку па факце знікнення без  вестак жыхара в. Краснае, дзве тычацца крадзяжу каштоўнасцей і наяўных грошай з кватэр на агульную суму амаль 127 млн рублёў.

Нецвярозыя жыхары інтэрната прадпрыемства горада ў ноч на 19 лістапада высвятлялі адносіны з дапамогай нажа. У выніку адзін з цяжкімі цялеснымі пашкоджаннямі апынуўся ў бальніцы, а ў дачыненні другога распачата крымінальная справа.

92.265.200 і 34.700.000 рублёў — на такія сумы выкрадзена каштоўнасцей і наяўных грошай з кватэр, у якія злачынцы праніклі шляхам падбору ключа і правароту замка. Узбуджаны крымінальныя справы.

20 лістапада распачата справа ў адносінах да раней судзімага непрацуючага асіпаўчаніна, які незаконна захоўваў 0,829 г асабліва небяспечнага псіхатропнага рэчыва.

ДАI

Папярэджана 251 правапарушэнне, прыцягнута да адказнасці 3 нецвярозыя вадзіцелі, 55 “гоншчыкаў”, 29 пешаходаў. Адбылося 5 ДТЗ з матэрыяльнымі стратамі.

Увага! Да 27 лістапада праводзіцца рэспубліканская прафілактычная акцыя “Зрабі паездку бяспечнай”, па 4 снежня працягнецца спецаперацыя “Пешаход”. Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху “Пешаход! Паважай пешаходны пераход” пройдзе ў пятніцу, 28 чысла.

АУСТ

Складзена 67 адміністрацыйных пратаколаў, суправоджана 122 цягнікі, з якіх знята 16 правапарушальнікаў, устаноўлена месцазнаходжанне 5 асоб, што знаходзіліся ў вышуку, у спецізалятар дастаўлена 4 чалавекі. Распачаты крымінальныя справы па фактах крадзяжу і незаконнага абароту зброі і боепрыпасаў.

Дэпартамент аховы

Спынена 4 дробныя крадзяжы і столькі ж спроб распівання спіртных напояў, 6 парушэнняў ПДР, дробнае хуліганства, затрымана самагоншчыца, раскрыта злачынства.

Спецізалятар

Размешчана для працверажэння 36 мужчын.

РАНС

19 лістапада на пажары дома па вул. Касмічнай загінуў пенсіянер.

Па вул. Паркавай у в. Ліпень у ноч на 23 лістапада агнём знішчаны будынак лазні, пашкоджаны дах і веранда жылога дома.

IАЖіРС

Складзена 5 пратаколаў па фактах парушэння правілаў лесакарыстання.

Последние новости

Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах?

29 июля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 29 июля

29 июля 2026
Читать новость
Актуальнае

Куда пойти работать в Осиповичском районе?

28 июля 2026
Читать новость
Интервью

Жыхарка Асіповіцкага раёна Сняжана Жуковіч была дэлегатам другога Усебеларускага народнага сходу

28 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

На асіповіцкіх палях сабрана пятая частка ўраджаю

28 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

Сегодня — забота, завтра — молоко

28 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем