Год гасціннасці ў Асіповіцкім раёне

Год гасціннасці ў Асіповіцкім раёне

domik-v-krasnom-osipovichi01

Адным з прыярытэтных напрамкаў развіцця канкрэтнага рэгіёна можна назваць турыстычны бізнес. Асіповіцкі край мае для гэтага ўсе ўмовы: маляўнічая прырода, невялікая аддаленасць ад сталіцы, цікавая гісторыя і, што самае галоўнае, душэўная цеплыня і хлебасольнасць, якія характэрны для ўсіх беларусаў.

Каб прыцягнуць увагу да турыстычных магчымасцей краіны, гэты год быў аб’яўлены Годам гасціннасці, і прыемна, што менавіта сёлета спіс аб’ектаў аграэкатурызму ў раёне папоўніўся. Зараз ён налічвае 21 аграсядзібу, дзе ўжо пабывала сёлета звыш трохсот чалавек, у тым ліку і замежныя грамадзяне.

Адной з апошніх і, напэўна, самых маштабных, прадстала перад гасцямі сядзіба з радаслоўнай “Краснае”. Узнікла яна на гістарычным месцы і ўяўляе ўзноўлены маёнтак памешчыкаў Незабытоўскіх, якія калісьці аблюбавалі прыгожы бераг Бярэзіны ў былой вёсцы Кассё і бавілі тут свой час удалечыні ад гарадской мітусні. Да нядаўняга часу ў будынку размяшчалася школа, дзе вучыліся мясцовыя і дзеці з навакольных вёсак, а ў апошнія гады  пуставаў. Новы гаспадар захаваў дзіўныя інтэр’еры ХIХ стагоддзя і арганічна дапоўніў сучаснымі элементамі, якія ўдала ўпісаліся ў агульную канву той эпохі. Такі крэатыўны падыход да стварэння незвычайнага загараднага комплексу для адпачынку выклікае да аўтара ідэі павагу і, думаецца, падштурхоўвае да падобных знаходак тых, хто гатоў да інвестыцый у такі від бізнесу, як турызм.

Ніна ВІКТОРЧЫК. Фота Дзмітрыя САЎРЫЦКАГА.

Последние новости

Общество

Честь, долг, память: страницы истории воина-интернационалиста из Осиповичей

15 февраля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 15 февраля для всех знаков Зодиака

15 февраля 2026
Читать новость
Образование

Дзіцячы сад № 6 “Сонейка” вясной адзначыць 30-годдзе

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Елизовский сельсовет: малая родина большого масштаба

14 февраля 2026
Читать новость
Армия

Военнослужащий 465 ракетной бригады Виктор Артёмов принял активное участие в расчистке города во время циклона «Улли»

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Комбинат бытового обслуживания функционирует в Осиповичах с 1960 года

14 февраля 2026
Читать новость

Рекомендуем