Асіповіцкі раён: новая ферма — новыя магчымасці

Асіповіцкі раён: новая ферма — новыя магчымасці

Адкрыццё малочнатаварнай фермы СВК “Калгас “Ясень” у вёсцы Заельнік стала знакавай падзеяй: адбылося яно напярэдадні 7 лістапада і ў пэўным сэнсе было прымеркавана да чырвонага дня календара.

На забетаніраванай пляцоўцы каля навабуда сабраліся працаўнікі і кіраўніцтва сельгаскааператыва, вяскоўцы, самадзейныя артысты з народнага ансамбля “Дзівакі”. На правах гаспадара тэрыторыі ўрачыстасць распачаў старшыня Ясенскага сельсавета Андрэй Шаціла. Працягваючы цырымонію, старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Пузік падкрэсліў, што ў рамках правядзення тэхнічнай мадэрнізацыі за 2012-2014 гады на Асіповіччыне ўведзены ў эксплуатацыю першым пускавым комплексам 6 тыпавых ферм. За гэты перыяд выкарыстана ўжо амаль 200 мільярдаў рублёў, не за гарамі час, калі аналагічныя фермы запрацуюць ва ўсіх гаспадарках. Увядзенне ў строй новых сельгасаб’ектаў – справа важная. Укладваючы сродкі ў развіццё жывёлагадоўлі, інвестуем будаўніцтва будучыні.

ферма заельник

Новая МТФ — гэта і адпаведная інфраструктура, і працоўныя месцы, што асабліва важна для сельскай мясцовасці, і эканамічны дабрабыт вяскоўцаў. Яна дазволіць павялічыць пагалоўе дойнага статка ў гаспадарцы, павысіць аб’ёмы і якасць атрымліваемага малака, умацаваць эканамічны патэнцыял сельгаспрадпрыемства і Асіповіччыны ў цэлым. Усе ведаюць, што вытворчасць працы залежыць і ад створаных умоў. На новых комплексах зручныя для работы і адпачынку памяшканні, найсучаснейшае абсталяванне. Словам, усё прызвана зрабіць вытворчасць малака больш эфектыўнай, а ферму — прывабным месцам працы, у тым ліку і для моладзі.

Будаўніцтва Заельніцкай МТФ вялося ДУКВП “Водаканал”. Яго дырэктар Iгар Трацяк падзяліўся, што хоць было нямала складанасцей пры ўзвядзенні аб’екта, але ён зроблены якасна, з захаваннем усіх патрабаванняў. Кіраўнік пажадаў калгаснікам вялікіх малочных здабыткаў і перадаў сімвалічны ключ ад новага комплексу старшыні гаспадаркі Iгару Назаровічу.

I вось перарэзана чырвоная стужка, прамоўлены словы падзякі будаў-нікам і кіраўніцтву раёна за падтрымку, выказана спадзяванне, што з уводам МТФ распачнецца новы этап у развіцці калгаса. Наперадзе — будаўніцтва яшчэ аднаго кароўніка, запланаванага праектам.

Замацавала агульныя станоўчыя ўражанні экскурсія па новай ферме. Сучасна, прыгожа, высокатэхналагічна. Чакаем адпаведных паказчыкаў!

Валянціна КОРБАЛЬ.

Последние новости

Общество

Честь, долг, память: страницы истории воина-интернационалиста из Осиповичей

15 февраля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 15 февраля для всех знаков Зодиака

15 февраля 2026
Читать новость
Образование

Дзіцячы сад № 6 “Сонейка” вясной адзначыць 30-годдзе

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Елизовский сельсовет: малая родина большого масштаба

14 февраля 2026
Читать новость
Армия

Военнослужащий 465 ракетной бригады Виктор Артёмов принял активное участие в расчистке города во время циклона «Улли»

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Комбинат бытового обслуживания функционирует в Осиповичах с 1960 года

14 февраля 2026
Читать новость

Рекомендуем