Асіповічы — Жлобін: маршрут супрацоўніцтва

Асіповічы — Жлобін: маршрут супрацоўніцтва

Днямі на Асіповіччыне прайшоў семінар па абмену вопытам работы дэпутатаў мясцовых Саветаў і кіраўнікоў арганізацый. Наведалі раён госці са Жлобіншчыны. Iніцыятарамі ж мерапрыемства сталі старшыні раённых Саветаў дэпутатаў двух раёнаў, якія лічаць, што ў кожным з іх ёсць нешта сваё, адметнае, што можна ўзяць на заметку, пераняць і ўкараніць у сябе.

У Ялізаве, адкуль пачалося знаёмства з Асіповіцкай зямлёй, гасцей сустрэлі мясцовыя музыкі. Вясёлая песня ды традыцыйныя хлеб-соль прыўзнялі настрой пасля дарогі і настроілі на бадзёры лад. Старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Пузік расказаў пра работу органаў мясцовага кіравання і самакіравання па сацыяльна-эканамічным развіцці раёна, рашэнні пытанняў жыццязабеспячэння насельніцтва. Госці пазнаёміліся з работай Ялізаўскага, Свіслацкага і Вяззеўскага сельсаветаў, справаводствам, работай з грамадзянамі, нагляднай агітацыяй, узаемадзеяннем з іншымі арганізацыямі, задалі пытанні, што ўзніклі ў ходзе гутаркі.

puzik-i-kompaniya

Праграма ўключала наведванне аграпрамысловых і вытворчых прадпрыемстваў. Так, вельмі ўразіла гасцей сумеснае беларуска-аўстрыйскае ЗАТ “Шклозавод Ялізава”. Генеральны дырэктар Аляксандр Шнэк правёў па тэрыторыі завода, паказаў цэх па вытворчасці слоікаў, пазнаёміў з некаторымі сакрэтамі “шкляной” справы. З цікавасцю назіралі ўдзельнікі семінара за момантам ператварэння распаленага шкла ў гатовы выраб, пагутарылі з работнікамі. Зацікавіў музей прадпрыемства, у якім наведвальнікі змаглі “пагартаць” старонкі гісторыі, прасачыць змяненне тэхналогій, формы і выгляду выпускаемай прадукцыі.

У склад дэлегацыі ўваходзілі і кіраўнікі ўстаноў аховы здароўя, таму зацікавіліся і дзіцячым санаторыем “Свіслач”, наведалі яго карпусы і медыцынскі блок, разабраліся з паслугамі, што аказваюцца хворым дзецям, прадэгуставалі мясцовую мінеральную ваду.

На малочнатаварнай ферме філіяла “Белшына-агра” наведвальнікі задумаліся аб тым, што аўтаматызацыя хутка дойдзе да кожнага падобнага аб’екта, таму трэба заўчасна прадумваць і планаваць гэты працэс. А на гідраэлектрастанцыі пазнаёміліся з выпрацоўкай эканамічна выгаднай энергіі. Спадабаліся і краявіды нашай зямлі, неабсяжныя лясы і дагледжаныя вёскі, вусце ракі Свіслач і Асіповіцкае вадасховішча.

Далей адбылася аглядная экскурсія па райцэнтру. Госці з паўднёвага рэгіёна з цікавасцю даведаліся аб славутых мясцінах, культавых і прамысловых будынках. Не засталіся ўбаку і ад гісторыі горада, аддалі даніну памяці яго героям, усклалі вянок да абеліска на Алеі Герояў.

На дахавым заводзе “ТехноНИКОЛЬ” жыхароў Гомельшчыны зацікавіла работа ветэранскага аб’яднання. Наведалі музей прадпрыемства, з прыемнасцю ўзгадалі, што Дзеражант Акопаў, імя якога носіць адна з вуліц Жлобіна, нейкі час жыў у нашым горадзе і ўзначальваў КРЗ. Светлая памяць аб былым кіраўніку ўшаноўваецца на заводзе.

Семінар паказаў сваю плённасць і эфектыўнасць. Жлобінскія госці адзначылі, што ім неабходна пераняць асіповіцкі вопыт па прыцягненні айчынных і замежных інвестыцый, многаму можна павучыцца ў старшынь мясцовых Саветаў дэпутатаў. У хуткім часе ўжо нашы кіраўнікі Саветаў і прадпрыемстваў збіраюцца з візітам у адказ. Спадзяёмся, што ён таксама будзе выніковым. Асіповічы і Жлобін зараз звязвае не толькі электрыфікаваная чыгунка, але і сяброўскія сувязі.

Iна ЗАСКЕВІЧ.

Последние новости

Общество

Гороскоп на 26 июля для всех знаков зодиака

26 июля 2025
Читать новость
Общество

Иностранцы без ВНЖ: как правильно сдать жилье и узаконить трудовые отношения

25 июля 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко дал интервью одному из наиболее известных мировых изданий

25 июля 2025
Читать новость
Общество

26 июля ФК “Осиповичи” проведет заключительный матч первого круга чемпионата страны по футболу 1 лиги

25 июля 2025
Читать новость
Год благоустройства

24 июля состоялось заседание штаба по благоустройству Осиповичского района

25 июля 2025
Читать новость
Общество

Уборачная кампанія ў разгары. У гэтым пераканалася карэспандэнт АК, наведаушы ААТ “Ясеньскае”

25 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем