Асіповічы: хроніка здарэнняў

Асіповічы: хроніка здарэнняў

РАУС

У перыяд з 20 па 26 кастрычніка раскрыта 2 крадзяжы, выяўлена 3 трупы без бачных прыкмет гвалтоўнай смерці.

Зафіксаваны факт парушэння антыалкагольнага заканадаўства: у выніку санкцыянаванага вобыску ў доме непрацуючага жыхара в. Літвінава канфіскавана 3 літры гарэлкі расійскай вытворчасці і 12 літраў спірту.

РАСК

Узбуджана 20 крымінальных спраў, з якіх 15 датычацца крадзяжоў маёмасці.

20 кастрычніка ў ЦРБ з цялеснымі пашкоджаннямі і ў стане комы шпіталізаваны рабочы ТДА “НТМ 2000”. Устаноўлена, што цялесныя пашкоджанні пацярпелы прычыніў сабе сам, патрапіўшы ў вакуумна-фармовачны станок.

21 чысла па матэрыялах АБЭЗ узбуджана справа ў дачыненні дзвюх асіпаўчанак, якія 4 жніўня з выкарыстаннем заведама фальшывага страхавога поліса спрабавалі завалодаць сродкамі СТАА «Белкаапстрах» у суме 1.720.000 рублёў. Адна з жанчын з’яўлялася спецыялістам дадзенай арганізацыі…

У гэты ж дзень заведзена справа ў дачыненні да 23-гадовага мужчыны, які праз банкамат здзейсніў крадзеж 950.000 рублёў з карт-рахунку банкаўскай карты, што выкраў раней у жыхаркі горада.

Узбуджана крымінальная справа па факце крадзяжу металалому на суму 19.225.590 рублёў з неахоўваемай тэрыторыі піларамы ў в. Верайцы.

ДАI

Папярэджана 194 парушэнні правілаў дарожнага руху, прыцягнуты да адказнасці 6 нецвярозых кіроўцаў, 44 ліхачы, 45 пешаходаў. Адбылося 7 ДТЗ.

24 кастрычніка, рухаючыся ў напрамку в. Літвінава, вадзіцель аўтамабіля «Форд-Эскорт» перавысіў бяспечную хуткасць, не справіўся з кіраваннем і з’ехаў у кювет. У выніку перакульвання транспартнага сродку два пасажыры, якія ў момант ДТЗ не былі прышпілены рамянямі бяспекі, ад атрыманых траўм памерлі на месцы здарэння. Вінаваты ў аварыі паспрабаваў збегчы, але хутка быў затрыманы. Супраць яго ўзбуджана крымінальная справа.

Праз два дні вадзіцель аўтамабіля «Мерседэс» у цёмны час сутак на 4 км шашы Асіповічы-Свіслач каля в. Цяплухі наехаў на 25-гадовага мужчыну, які знаходзіўся на праезнай частцы без святлоадбіваючых элементаў (САЭ) на адзенні. Са шматлікімі траўмамі пацярпелы дастаўлены ў рэанімацыйнае аддзяленне ЦРБ. Праводзіцца праверка.

ДАI нагадвае: выкарыстанне рамянёў бяспекі і САЭ можа выратаваць жыццё!

АУСТ

Складзена 77 адміністрацыйных пратаколаў, знойдзены дзве асобы, якія знаходзіліся ў вышуку, суправоджана 54 цягнікі, з якіх зняты 3 правапарушальнікі. У спецізалятар дастаўлены 2 чалавекі. Узбуджана крымінальная справа па факце незаконнага абароту наркатычных сродкаў. Зафіксавана транспартнае правапарушэнне, учыненае непаўналетнім.

Спецізалятар

Размешчана для працверажэння 26 мужчын і 6 жанчын.

РАНС

Каля трох гадзін ночы 26 кастрычніка адбыўся пажар у кватэры на чацвёртым паверсе дома па вул. Сумчанкі. З пад’езда эвакуіравана 34 жыхары. Грамадзянін, які знаходзіўся ў палаючым памяшканні, шпіталізаваны з прыкметамі атручвання прадуктамі гарэння.

IАЖіРС

За парушэнне правіл лесакарыстання складзена 4 адміністрацыйныя пратаколы.

Последние новости

Культура

Интересные факты про районный центр народных ремесел и декоративно- прикладного искусства в Осиповичах

12 октября 2025
Читать новость
Культура

Как организована работа Осиповичского районного центра культуры и досуга?

12 октября 2025
Читать новость
Общество

Уважаемые работники культуры, ветераны отрасли, примите поздравления с Днем работников культуры!

12 октября 2025
Читать новость
Общество

112 добрых спраў

11 октября 2025
Читать новость
Общество

Служить, как отец: история Павла Зиновенко из Осиповичского РОЧС

11 октября 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 11 октября

11 октября 2025
Читать новость

Рекомендуем