“Звонкая раніца-5” запрашае!

“Звонкая раніца-5” запрашае!

На асенніх канікулах таленавітых школьнікаў краіны чакае выпрабаванне: з 26 кастрычніка па 1 лістапада ў 12 райцэнтрах адбудуцца кастынгі пятага сезона конкурсу юных вакалістаў.

Творчы конкурс па падтрымцы таленавітай моладзі ў рэгіёнах, для развіцця самадзейнай творчасці і дэманстрацыі дасягненняў работы педагогаў быў заснаваны рэдакцый газеты “Настаўніцкая газета” і нацыянальным дзіцячым адукацыйна-аздараўленчым цэнтрам “Зубраня” ў 2010 годзе. У нас сёлета “Звонкая раніца” будзе шукаць таленты 26 кастрычніка — кастынг распачнецца ў маладзёжна-падлеткавым цэнтры “Равеснік” у 10 гадзін.

У ім могуць узяць удзел усе жадаючыя навучэнцы 7-11 класаў незалежна ад месца пражывання. Не мае значэння і тое, ці мае ўдзельнік музычную адукацыю альбо займаецца ў якім-небудзь калектыве — калі дзіця хоча паспрабаваць свае сілы ў кастынгу, яно можа прыйсці і паказаць здольнасці. Фінал “Звонкай раніцы-5” з 12 студзеня па 1 лютага 2015 года пройдзе ў беларускім Артэку — НДЦ “Зубраня” на беразе чароўнай Нарачы.

Каб узяць удзел у конкурсе, неабходна прыйсці на кастынг і падаць заяўку на ўдзел непасрэдна перад выступленнем. Яна запаўняецца канкурсантам ад рукі на спецыяльным бланку. Для ўдзелу трэба падрыхтаваць некалькі песень пад інструментальную фанаграму (яны павінны адлюстроўваць вакальныя магчымасці ўдзельніка), але выконваць канкурсант будзе толькі адну. Пры неабходнасці камісія можа прапанаваць выканаць іншую кампазіцыю. Аднак самае галоўнае — добра паказаць сябе.

На гала-канцэрце “Звонкай раніцы” 10 фіналістаў стануць пераможцамі, а 1 з іх можа яшчэ атрымаць і гран-пры конкурсу. Безумоўна, будуць яшчэ падарункі ад партнёраў конкусу і іншыя прыемныя нечаканасці. Так што прыходзьце, запаўняйце анкету, спявайце, выходзьце ў фінал і перамагайце!

Последние новости

Общество

Честь, долг, память: страницы истории воина-интернационалиста из Осиповичей

15 февраля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 15 февраля для всех знаков Зодиака

15 февраля 2026
Читать новость
Образование

Дзіцячы сад № 6 “Сонейка” вясной адзначыць 30-годдзе

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Елизовский сельсовет: малая родина большого масштаба

14 февраля 2026
Читать новость
Армия

Военнослужащий 465 ракетной бригады Виктор Артёмов принял активное участие в расчистке города во время циклона «Улли»

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Комбинат бытового обслуживания функционирует в Осиповичах с 1960 года

14 февраля 2026
Читать новость

Рекомендуем