Асіповічы: хроніка здарэнняў

Асіповічы: хроніка здарэнняў

РАУС

У перыяд з 13 па 19 кастрычніказнойдзена 7 асоб, якія знаходзіліся ў вышуку. Устаноўлена месцазнаходжанне пенсіянера, што прапаў без вестак. Зафіксавана 5 фактаў парушэння антыалкагольнага заканадаўства. Канфіскаваны самагонны апарат, 104 літраў брагі, 2 літры самагонкі.

16 кастрычніка паблізу в.Камарын затрыманы аўтамабіль жыхара г. Рэчыца, у якім без суправаджальных дакументаў перавозіліся дзверы і вокны ПВХ. Прадукцыя на суму 47.800.000 рублёў канфіскавана.

Устаноўлена асоба чалавека, чыё цела 3 верасня было знойдзена ў лясным масіве паблізу в.Цэль. Iм аказаўся 36-гадовы жыхар Пухавіцкага раёна, які 4 красавіка пайшоў з дому і прапаў без вестак.

РАСК

Узбуджана 7 крымінальных спраў, з іх 5 — па фактах крадзяжу маёмасці.

15 кастрычніка распачата справа ў дачыненні да раней судзімага ялізаўчаніна, які 11 чысла ўвайшоў у гандлёвую залу крамы і, пагражаючы трымаемым за пазухай пісталетам, запатрабаваў у прадаўца аддаць грашовую выручку — 10 мільёнаў рублёў. Але ажыццявіць злачынны намер не змог: смелая жанчына, нягледзячы на пагрозы, паклікала на дапамогу.

Супрацьзаконным спосабам вырашыў атрымаць грошы і 40-гадовы жыхар горада, які 9 верасня прадставіў у аддзяленне аднаго банка падробленую даведку аб даходах. Па факце таксама ўзбуджана крымінальная справа.

ДАI

Папярэджана 207 парушэнняў ПДР, прыцягнуты да адказнасці 4 п’яныя кіроўцы, 27 парушальнікаў хуткаснага рэжыму, 39 пешаходаў. Адбылося 4 ДТЗ.

Раніцай 19 чысла ля рынка, на перакрыжаванні раўназначных дарог вадзіцель аўтамабіля «Хёндай» не саступіў іншай іншамарцы. У выніку ДТЗ пасажырка «Фіята» шпіталізавана.

Увага! З 16 па 26 кастрычніка праводзіцца комплекснае прафілактычнае мерапрыемства «Маршрутнае таксі», у перыяд з 20 па 30 кастрычніка — акцыя «Вучэбны аўтамабіль», накіраваная на павышэнне ўзроўню падрыхтоўкі вадзіцеляў.

АУСТ

Зарэгістравана 20 матэрыялаў пра здарэнні, суправоджана 84 цягнікі, з якіх выдалена 7 правапарушальнікаў. Устаноўлена 7 асоб, што знахо-дзіліся ў вышуку. Выяўлены факт незаконнага абароту алкагольнай прадукцыі.

Спецізалятар

Размешчана для працверажэння 27 грамадзян, у іх ліку 2 жанчыны.

IАЖіРС

Складзены пратакол па факце продажу рыбы ў неўсталяваным месцы і за арганізацыю летняга лагера для выпасу жывёлы на асабліва ахоўнай прыроднай тэрыторыі.

Последние новости

Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах?

29 июля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 29 июля

29 июля 2026
Читать новость
Актуальнае

Куда пойти работать в Осиповичском районе?

28 июля 2026
Читать новость
Интервью

Жыхарка Асіповіцкага раёна Сняжана Жуковіч была дэлегатам другога Усебеларускага народнага сходу

28 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

На асіповіцкіх палях сабрана пятая частка ўраджаю

28 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

Сегодня — забота, завтра — молоко

28 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем