З гісторыі вёсак Асіповіцкага раёна

З гісторыі вёсак Асіповіцкага раёна

Згодна з нашай кнігай “Памяць”, у гэтым годзе круглую дату святкуюць наступныя паселішчы: Дзераўцы, Ясень — 490 гадоў, Радуцічы — 465,  Вязаўніца — 420, Амінавічы — 400, Лазовае, Пагарэлае, Верхі, Паплавы — 375, Знаменка — 200, Смык — 170, Прудок — 140, Дубралева, Осава, Ставішча — 105.

У 1838 годзе сяло Дзераўцы належала князю Л.П.Вітгенштэйну. Пазней арандаваў памешчык Бокша. З 1909 г. у Замошскай воласці. Да 1917 года тут дзейнічала народнае вучылішча. Пасля рэвалюцыі было ператворана ў працоўную школу 1-й ступені. Зараз у Дзераўцах пражывае 40 чалавек. Прыкладна столькі ж было і стагоддзе назад.

Ясень было вядома як шляхецкае сяло. У 1579 годзе тут стаяла царква, у 1824 замест старажытнага пабудаваны новы праваслаўны храм. У сярэдзіне ХІХ стагоддзя належала памешчыку Лойку. У 1897 годзе —  у складзе Замошскай воласці. Знаходзіўся хлебазапасны магазін, вінная лаўка, млын. У 1907 г. адкрыта народнае вучылішча, у якім настаўнічаў Фёдар Дубоўскі. У 1922 годзе адкрыта хата-чытальня. З 1954 г. — цэнтр сельсавета.

У ХVІ стагоддзі Радуцічы — дзяржаўнае сяло ў Глускай воласці. У 1797 г. — уласнасць Дамініка Радзівіла, у 1844 — цэнтр маёнтка Радуцічы, сумеснага ўладання Бокшаў і Вітгенштэйнаў. На пачатку ХХ стагоддзя дзейнічалі заезны двор, хлебазапасны магазін. Пражывала каля 800 жыхароў. Зараз —  у тры разы менш.

Вязаўніца ў 1594 годзе ўваходзіла ў склад памешчыцкага маёнтка Жыцін. З 1897 г. — у Пагарэльскай воласці. Існавала сукнавальня, вадзяны млын, хлебазапасны магазін, пачатковая школа. Колькасць жыхароў — каля 600, зараз — крыху больш за 400. Радзіма Героя Савецкага Саюза Я.М.Стэльмаха.

Таксама прыватнасцю маёнтка Жыцін былі і Амінавічы. У сярэдзіне ХІХ стагоддзя уласнасць Вітгенштэйнаў. Працавалі хлебазапасны магазін і царква. У 1917 годзе пражываў 551 чалавек, зараз — 45. Тут нарадзіўся Герой Савецкага Саюза М.П.Каралёў.

Спачатку Лазовае і Пагарэлае былі вядомы як урочышчы. У 1886 годзе  апошняе стала цэнтрам воласці і праваслаўнага прыхода Ігуменскага павета, дзе існавала царква, народнае вучылішча, ветраны млын, піцейны дом, царкоўна-прыходская школа. У час грамадзянскай вайны і замежнай інтэрвенцыі дзейнічаў валасны рэўкам. У Пагарэлым існаваў сельсавет, а землі належалі калгасу “Камунар”.

Верхі і Паплавы раней знаходзіліся ў Замошскай воласці, зараз гэта тэрыторыя Пратасевіцкага сельсавета. У 1917 годзе — 171 і 257 жыхароў адпаведна, цяпер — 7 і 51.

Да 1864 года Знаменка была вядома як Кабылянка. У 1814 г. пабудавана царква. Вёска належала памешчыкам Есманам. У 1917 годзе дзейнічала народнае вучылішча і жыло 328 жыхароў, зараз — каля 40.

У 1844 годзе Смык-Слабада — маёнтак Вітгенштэйнаў. Недалёка ад вёскі знаходзяцца гарадзішча і 2 селішчы. Тут жывуць 72 чалавекі.

Прудок узнік як паселішча ў 1874 годзе з пачаткам будаўніцтва паравознага дэпо. Былі пабудаваны грэбля, сажалка і вадакачка для запраўкі паравозаў вадой. Зараз налічваецца 53 жыхары.

Дубралева — былы засценак Жыцінскай, вёскі Осава, Ставішча — Замошскай валасцей. У 1917 годзе ў іх пражывала 133, 53 і 113 чалавек адпаведна, цяпер — 4, 177 і 30. Апошняя ў гады вайны была часткова знішчана фашыстамі.

Последние новости

Здоровье

Проблема сезона — клещи

17 мая 2026
Читать новость
Образование

Детский сад для малышей от года: какие учреждения в Осиповичах открывают группы и как подготовить ребёнка

17 мая 2026
Читать новость
Общество

«Письма в прошлое»: как в Осиповичах хранят имена героев

17 мая 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 17 мая для всех знаков Зодиака

17 мая 2026
Читать новость
Общество

Политический кризис в Польше: почему президент и правительство не могут найти общий язык

16 мая 2026
Читать новость
Прямая линия

Прямая линия с главным специалистом отдела по образованию

16 мая 2026
Читать новость

Рекомендуем