Асіповіцкі каледж сустрэў навічкоў

Асіповіцкі каледж сустрэў навічкоў

Навучальны год пачаўся не толькі для школьнікаў — навучэнцы Асіповіцкага дзяржаўнага прафесійна-тэхнічнага каледжа таксама ўзяліся за падручнікі.

У гэтым годзе на першы курс прафесійна-тэхнічнага аддзялення набралі 4 групы — роўна 100 хлопцаў і дзяўчат. Прафесій, якія могуць атрымаць першакурснікі, больш чым дастаткова: “Прадавец. Аператар ЭВМ”, “Швачка. Цырульнік”, “Слесар па рамонце с/г машын. Трактарыст-машыніст. Кіроўца аўтамабіля катэгорыі С”, “Маляр. Тынкоўшчык. Абліцоўшчык. Плітачнік”. Гэта ўжо традыцыйныя спецыяльнасці, на якія набор вядзецца штогод. Але ўжо ў наступным плануецца некалькі абнавіць гэты спіс.

Найбольш запатрабаваная спецыяльнасць, якая заўсёды карыстаецца папулярнасцю ў моладзі — “Швачка. Цырульнік”. Многія прыязджаюць вучыцца і з іншых раёнаў. Напрыклад, рэгулярна ў спісах залічаных можна ўбачыць ураджэнцаў Салігорска, Старых Дарог. А ў новым наборы ёсць нават дзяўчына з Мінску. Ды і ўвогуле ў гэтым навучальным годзе немясцовых навучэнцаў аказалася даволі багата. Як вынік, цалкам заселены інтэрнат.

Усе першакурснікі прыйшлі атрымліваць прафесію на аснове базавай адукацыі. Пасля 11 класа многія пайшлі ў ВНУ, таму набор на аснове сярэдняй адукацыі сёлета нават не абвяшчаўся: як гаворыцца, няма попыту — няма і прапановы.

Узровень падрыхтоўкі ў былых школьнікаў таксама дастаткова розны. Напрыклад, максімальны сярэдні бал у цяперашніх першакурснікаў – 8. Але нават калі навучэнцы прыходзяць з досыць нізкімі ацэнкамі, у каледжы многія з іх раскрываюцца, пачынаюць вучыцца лепей. Магчыма, з-за таго, што трапляюць у прыблізна роўны па здольнасцях калектыў. Ды і агульная мэта — атрымаць прафесію — падбадзёрвае.

Ёсць асаблівасці і ў гендэрным складзе вучнёўскай моладзі. Калі раней шмат дзяўчат хацелі атрымаць будаўнічыя спецыяльнасці, то зараз на маляроў-тынкоўшчыкаў вучацца ў асноўным юнакі. Такая ж сітуацыя склалася і з групай прафесій “Прадавец. Аператар ЭВМ”. А вось там, дзе вучаць працаваць з машынамі, усё стабільна: як былі там адны хлопцы, так і засталіся.

Што тычыцца аддзялення сярэдняй спецыяльнай адукацыі, то першы курс складаецца з 25 чалавек — група жадаючых стаць тэхнікамі-будаўнікамі. У асноўным там вучацца тыя, хто скончыў прафесійна-тэхніч-нае аддзяленне каледжа. Аднак ёсць і прыезджыя — з Бабруйска, з Мінскай вобласці.

У цэлым жа ўступная кампанія прайшла нармальна — на некаторыя спецыяльнасці нават быў аб’яўлены конкурс. Аднак усе, хто імкнуўся стаць навучэнцам АДПТК, ужо атрымліваюць неабходныя веды. А калі жаданне ёсць — граніт навукі будзе сапраўды па зубах.

Марыя ТАЛЕЙКА.

Последние новости

Общество

Прямая линия с заместителем начальника отдела статистики труда Главного статистического управления Могилёвской области

30 июля 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 30 июля для всех знаков зодиака

30 июля 2025
Читать новость
Общество

В Могилевской области стартовал республиканский семинар-совещание

29 июля 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко: Беларусь очень хочет активизировать сотрудничество с Эфиопией

29 июля 2025
Читать новость
Афиша

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

29 июля 2025
Читать новость
Общество

И вновь турслет! Спартакиада работающей молодежи Осиповичского района прошла 25-26 июля

29 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем