Фермерская гаспадарка ў Асіповіцкім раёне

Фермерская гаспадарка ў Асіповіцкім раёне

“Нашы землякі»

Вось ужо 5 гадоў узначальвае фермерскую гаспадарку з такой назвай Іван Бараноўскі з Жорнаўкі. Вырошчвае сельскагаспадарчыя культуры, запатрабаваныя сярод гарадскога насельніцтва: бульбу, моркву, буракі, капусту. З наступленнем восені, калі народ пачынае актыўна рыхтавацца да зімы, выязджае са свежым, экалагічна чыстым дабром на рынак. Удзельнічае і ў сельскагаспадарчых кірмашах, што праходзяць як у Асіповічах, так і суседніх райцэнтрах: Пухавічах, Бабруйску, Чэрвені.

Не стаў выключэннем і гэты год: кожны чацвер аранжавую машыну з вітаміннай прадукцыяй можна пабачыць каля магазіна “Свіслач”. Пакупнікі ёсць заўсёды. Пры неабходнасці, набытую гародніну нават завязуць на дом. Па цане яна не дарагая: 2 400 за капусту, моркву і буракі, 3 900 рублёў — за цыбулю.

— Адукацыю маю педагагічную, — гаворыць Іван Пятровіч. — Некалькі гадоў адпрацаваў у школе настаўнікам фізікі і матэматыкі, але зразумеў, што не маё гэта, што не хапае свежага паветра, прастору. Цяга да зямлі, да якой з дзяцінства прыкіпеў душой, перамагла. Вырашыў паспрабаваць сябе ў ролі фермера. Зямля дасталася не самая лепшая, аднак кульцівіраваць агародніну можна. Зараз клапачуся на палях, плошча якіх — 21 гектар. Больш паловы занята зерневымі і шматгадовымі травамі, астатняе — пад агароднінай. Лічу, што справа, якой займаюся, патрэбная. Прыемна думаць, што вырашчаную мною прадукцыю, з задавальненнем купляюць і ядуць. Наогул, прытрымліваюся прынцыпу здаровага харчавання, і, як калісьці казалі продкі, ешце тое, што пад нагамі, і будзеце здаровыя. А зараз нашы магазіны запоўнены прывезенымі з-за мяжы садавінай і гароднінай. І не заўсёды яна дабраякасная.

Супрацоўнічае Бараноўскі і з некаторымі ўстановамі горада і раёна. Напрыклад, яго паслугамі карыстаецца раённы аддзел адукацыі, ААТ “Гандаль”, камбінат хлебапрадуктаў. Частку прадукцыі бярэ кансервавы завод. Безумоўна, кожнаму гаспадару хацелася б павялічыць колькасць спажыўцоў такога плану. Таму штогод вядуцца перамовы на заключэнне новых дамоў на пастаўкі.

Як і ў любога прадпрымальніка, у яго ёсць свае канкурэнты, якія ўвесь час наступаюць на пяту. Таму Іван Пятровіч пастаянна вывучае спецыяльную літаратуру па агратэхніцы, цэнавай палітыцы і менеджменту.

Каб апрацоўваць зямлю, збіраць ураджай, у гаспадарцы ёсць уся неабходная тэхніка: што куплена ў крэдыт, што — у лізінг. З пастаянных рабочых — некалькі чалавек. Астатнюю работу выконваюць землякі, якія наймаюцца на сезон.

— Ці збіраецеся павялічваць плошчы пад вырошчваемыя культуры?

— Які ж салдат не марыць быць генералам? Мне б таксама хацелася займець некалькі лішніх гектараў. Аднак тут ёсць некаторыя нюансы. Як толькі яны будуць вырашаны, можна будзе падумаць і аб нарошчавнні абаротаў.

— Сёлетняя ўраджайнасць задаволіла?

— Бывалі і лепшыя гады. Але, улічваючы не зусім спрыяльныя пагодныя ўмовы, можна лічыць, што з задачай справіліся. Спадзяюся, што ў наступным годзе з’явіцца больш спажыўцоў, якія стануць карыстацца вырашчанай нашай фермерскай гаспадаркай агароднінай.

Ніна ВІКТОРЧЫК. Фота Нiны ЦАРЫК.

Последние новости

Общество

Гороскоп на 24 апреля для всех знаков Зодиака

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 23 апреля для всех знаков Зодиака

23 апреля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Филигранная точность на скорости 200 км/ч. Лукашенко показали возможности дронов и их операторов

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко поручил ужесточить подготовку водителей в автошколах

22 апреля 2026
Читать новость
Происшествия

Неосторожность с огнем – причина пожаров

22 апреля 2026
Читать новость