Асіповічы: коратка аб розным

Асіповічы: коратка аб розным

У Асіповіцкім міжрайаддзеле дзяржкамітэта судовых экспертыз РБ працуе вядучы эксперт экспертна-крыміналістычнай дзейнасці і 2 старшыя эксперты. Сёлета імі праведзена 335 экспертыз: 250 дактыласкапічных, 85 — трасалагічных, 5 — почырказнаўчых і 15 даследаванняў нумарнога абазначэння транспартных сродкаў.

Раённы аддзел кінавідэаабслугоўвання запрашае на  прэм’еру: у выхадныя ў кінатэатрах горада будзе дэманстравацца новая кінастужка “Белыя росы. Вяртанне”, заснаваная на падзеях культавага фільма “Белыя росы”, які выйшаў на экраны ў 1983 годзе.

Мужам і жонкай за 9 месяцаў у раёне сталі 328 пар, з іх 277 зарэгістраваліся ў аддзеле ЗАГС райвыканкама. Рэкардсмен сярод сельвыканкамаў Лапіцкі: тут утварылася 9 новых сем’яў. Найбольшая колькасць жаніхоў (42) і нявест (33) ўступілі ў шлюб ва ўзросце ад 31 да 35 гадоў, 6 маладых не дасягнулі паўналецця, чацвёра землякоў абмяняліся пярсцёнкамі, перасягнуўшы 60-гадовую мяжу. Сярэдні ўзрост мужчын, якія зарэгістравалі адносіны, 30 гадоў, жанчын — 27.

У верасні прададзена 112.043 чыгуначныя квіткі, у тым ліку на цягнікі эканом-класа рэгіянальных ліній— 99.951, з якіх 49.558 — праз касу вакзала, на міжнародныя і міжрэгіянальныя — 11.982. На цягнікі, што ідуць ў далёкае замежжа, прададзены толькі 1 квіток.

Добраўпарадкаванне — прыярытэтны напрамак у рабоце Вяззеўскага сельвыканкама: у в. Вязье заасфальтавана 230 метраў вул.Гагарына, праведзена падсыпка 250 метрау праезду ад вул. Цэнтральнай да Паўднёвай. Высечана два аварыйныя дрэвы ў в. Цяплухі і столькі ж — на вяззеўскіх могілках. Бераг Свіслачы, што прылягае да тэрыторыі сельскага Дома культуры, ачышчаны ад расліннасці, а да самога СДК цяпер вядуць выкладзеныя пліткай прыступкі плошчай 7 “квадратаў”.

У райпаліклініцы ў рабочыя дні праводзіцца вакцынацыя супраць грыпу. З 8 да 12 і з 13 да 15 гадзін прымаюць у кабінеце № 113, з 15 да 18.30 — у кабінеце № 58.

Последние новости

Общество

Прокуратура Осиповичского района потребовала устранить нарушения в сфере увековечения памяти о погибших при защите Отечества и сохранении памяти о жертвах войн

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 24 апреля для всех знаков Зодиака

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 23 апреля для всех знаков Зодиака

23 апреля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Филигранная точность на скорости 200 км/ч. Лукашенко показали возможности дронов и их операторов

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко поручил ужесточить подготовку водителей в автошколах

22 апреля 2026
Читать новость