Асіповічы: хроніка здарэнняў

Асіповічы: хроніка здарэнняў

РАУС

У перыяд з 29 верасня па 5 кастрычніка выяўлена 2 факты парушэння антыалкагольнага заканадаўства.

5 кастрычніка з чэрапна-мазгавой траўмай у стане алкагольнага ап’янення дастаўлены і змешчаны ў рэанімацыйнае аддзяленне ЦРБ жыхар в.Карытнае. Са слоў сужыцелькі, цялесныя пашкоджанні пацярпелы прычыніў сабе сам пры падзенні з веласіпеда.

ДАI

Папярэджана 159 фактаў парушэння ПДР, да адказнасці прыцягнута 5 нецвярозых кіроўцаў, 41 парушальнік хуткаснага рэжыму, 9 пешаходаў. Адбылося 9 дарожна-транспартных здарэнняў.

4 кастрычніка 18-гадовы мінчанін на ст. Ясень без мэты крадзяжу неправамерна завалодаў Аўдзі А-4. Паездка ледзь не скончылася трагедыяй: вадзіцель не справіўся з кіраваннем, аўтамабіль вылецеў за дарожнае палатно і павіс на трасах агароджы. Маладога чалавека, вінаватага ў ДТЗ, выцягнулі з машыны брыгадай хуткай дапамогі за хвіліну да таго, як тая загарэлася. Узбуджана крымінальная справа.

Увага! У мэтах прафілактыкі і папярэджання дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам найменш абароненых катэгорый удзельнікаў дарожнага руху (пешаходаў, веласіпедыстаў) з 6 да 19 кастрычніка праводзіцца рэспубліканская прафілактычная акцыя “Стань бачным у цемры!”

АУСТ

Складзена 57 адміністрацыйных пратаколаў, выяўлены 4 злачынцы, суправаджана 42 цягнікі.

Увага! З 10 па 12 кастрычніка праходзіць спецыяльная аперацыя “Прыгарадны цягнік”.

РАНС

Адразу два пажары адбыліся 2 кастрычніка. У выніку ў в. Дзераўцы агнём знішчаны веранда, дах жылога дома і пашкоджана маёмасць, а ў в. Пагарэлае згарэў дах хлява.

IАЖіРС

Складзена 3 пратаколы за самавольную парубку дрэў, столькі ж — за парушэнне правілаў лесакарыстання.

Последние новости

Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах?

29 июля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 29 июля

29 июля 2026
Читать новость
Актуальнае

Куда пойти работать в Осиповичском районе?

28 июля 2026
Читать новость
Интервью

Жыхарка Асіповіцкага раёна Сняжана Жуковіч была дэлегатам другога Усебеларускага народнага сходу

28 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

На асіповіцкіх палях сабрана пятая частка ўраджаю

28 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

Сегодня — забота, завтра — молоко

28 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем