Асіповічы: коратка аб розным

Асіповічы: коратка аб розным

У ходзе месячніка пажарнай бяспекі, які напярэдадні ацяпляльнага сезона на тэрыторыі Дрычынскага сельсавета правялі супрацоўнікі Асіповіцкага РАНС, было абследавана больш за 200 дамоў. У поле зроку трапілі інваліды I і II груп, шматдзетныя сем’і, грамадзяне, якія вядуць асацыяльны лад жыцця, адзінокія пажылыя людзі. У 9 гаспадароў выяўлены недахопы ў плане пажарнай бяспекі жылля, якія павінны быць выпраўлены ў бліжэйшы час.

У юрыдычную кансультацыю сёлета звярнулася больш за тысячу чалавек. Найчасцей прыходзяць людзі па прававую дапамогу з пытаннямі наконт жылля і выхавання дзяцей. Самыя складаныя справы звычайна тычацца права валодання і карыстання жылымі памяшканнямі.

Асіповіцкая ЦРБ прапануе тым, хто сёлета не прайшоў флюараграфію, прыйсці да пунктаў, дзе з 9.00 да 14.00 гадзін будзе знаходзіцца перасовачны флюарограф: 03.10 — магазін № 17 у «Чаромушках», 06.10 — раён трохвугольніка, 07.10 — магазін “Лазурный”, 08.10 — стаянка паміж гандлёвымі кропкамі “Домовой ” і “Северный”.

Адкрытае акцыянернае таварыства “Белгазбуд” зараз вядзе работы па пракладцы газаправода на дарозе    М-5 Мінск-Гомель у раёне Жлобіна, цеплатрасы да жылых дамоў у Мачулішчах Мінскага раёна, 16-кватэрнага і 144-кватэрнага дамоў у Асіповічах, а таксама газіфікацыі аграгарадка Ліпень. За студзень-жнівень выкананне планавых паказчыкаў склала 25,5 мільярда рублёў або 130%. Прадпрыемства атрымала прыбытак у паўтара мільярда, выпрацоўка на аднаго працуючага — 319 мільёнаў пры плане 240. Сярэднемясячны заробак — 9,7 мільёна рублёў.

Адзін з відаў дзейнасці Асіповіцкага камбіната бытавога абслугоўвання — аказанне рытуальных паслуг, у ліку якіх — выраб карзін і вянкоў. З пачатку года як на сяле, так і ў горадзе іх рэалізавана каля 700 штук, атрымана 170 мільёнаў рублёў.

Сялянска-фермерская гаспадарка “Сухлава” сёлета на сваіх палетках, размешчаных на 110 гектарах, вырошчвала авёс, ячмень, пшаніцу, грэчку і жыта. Апошняй культуры ў дзяржаўныя засекі здадзена  10 тон. На камбінат хлеба-прадуктаў рэалізавана і   16 тон грэчкі. Таксама вырас добры ўраджай морквы, буракоў і бульбы.

У Цэнтры творчасці дзяцей і моладзі ў гэтым навучальным годзе працуе 129 дзіцячых аб’яднанняў, якія наведваюць амаль дзве з паловай тысячы вучняў. 10 груп працуюць на платнай аснове. Заняткі вядуцца па наступных накірунках: тэатральна-мастацкі, дэкаратыўна-прыкладны, тэхнічны, эколага-біялагічны. Адзін з новых відаў дзейнасці — тэатр мод.

4 кастрычніка пачынаецца асенне-зімовы сезон палявання на нармаваныя віды дзікіх жывёл: лася, аленя, казулю і дзіка на ўтылізацыю, а таксама на лісу і зайца для паляўнічых — уладальнікаў сабак, якія маюць палявыя дыпломы.

Последние новости

Общество

Прокуратура Осиповичского района потребовала устранить нарушения в сфере увековечения памяти о погибших при защите Отечества и сохранении памяти о жертвах войн

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 24 апреля для всех знаков Зодиака

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 23 апреля для всех знаков Зодиака

23 апреля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Филигранная точность на скорости 200 км/ч. Лукашенко показали возможности дронов и их операторов

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко поручил ужесточить подготовку водителей в автошколах

22 апреля 2026
Читать новость