Асіповічы: хроніка здарэнняў

Асіповічы: хроніка здарэнняў

РАУС

У перыяд з 22 па 28 верасня зафіксавана 3 факты парушэння антыалкагольнага заканадаўства, канфіскавана 26 літраў брагі. Раскрыты 1 крадзеж.

24 верасня ў РАУС паступіла паведамленне ад брыгады хуткай медыцынскай дапамогі аб згвалтаванні пенсіянеркі 1949 г.н. Па падазрэнні ў здзяйсненні злачынства затрыманы 25-гадовы непрацуючы асіпаўчанін. Праводзіцца праверка.

У в. Ялцоўка выяўлены факт перавозкі на аўтамабілі “Фольксваген-Транспарцёр” 100 бутэлек гарэлкі “Царскае паляванне” расійскай вытворчасці на суму 8 млн. рублёў. Гарэлка канфіскавана.

РАСК

Узбуджана 8 крымі-нальных спраў, у тым ліку па факце незаконнага захоўвання 0,2 грама высушанага расліннага рэчыва, якое мае ў сваім складзе аналаг асабліва небяспечнага псіхатропнага рэчыва.

Узбуджана крымінальная справа ў дачыненні грамадзяніна, які 25 верасня каля 21 гадзіны здзейсніў падпал дома па 2-ім уездзе В.Харужай.

ДАI

Папярэджана 175 парушэнняў правілаў дарожнага руху, прыцягнуты да адказнасці 41 пешаход, 27 парушальнікаў хуткаснага рэжыму, 3 нецвярозыя вадзіцелі. Адбылося 7 ДТЗ.

26 верасня ў 18.00 на аўтадарозе “Радуцічы-Слопішча-Лука” кіроўца аўтамабіля “Мазда” перавысіў бяспечную хуткасць руху, з’ехаў у кювет і атрымаў смяротную траўму.

ДАI нагадвае: абавязковаму страхаванню грамадзянскай адказнасці ўладальнікаў транспартных сродкаў падлягаюць у тым ліку скутары і мапеды.

АУСТ

Узбуджана крымінальная справа па факце незаконнага абароту наркатычных сродкаў, складзена 128 адміністрацыйных пратаколаў, знойдзена 2 злачынцы, што знаходзіліся ў вышуку. Суправоджана 60 цягнікоў, з якіх знята 5 правапарушальнікаў.

РАНС

За тыдзень зарэгістравана 4 пажары ў жылых дамах. У выніку пашкоджаны будынкі, знішчана маёмасць. Гаспадар дома па вул.Зялёная р.п. Ялізава шпіталізаваны ў ЦРБ з папярэднім дыягназам “тэрмічныя апёкі I-III ступені”.

Спецізалятар

Размешчана для працверажэння 25 грамадзян, з іх 3 жанчыны.

IАЖіРС

За парушэнне правілаў рыбалоўства складзена 3 адміністрацыйныя пратаколы.

Последние новости

Общество

Гороскоп на 29 июля для всех знаков зодиака

29 июля 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко предлагает Тюменской области развивать сотрудничество в нефтяной сфере

28 июля 2025
Читать новость
Образование

Какие инновационные проекты в 2025/2026 учебном году планируют реализовывать в школах Осиповичского района

28 июля 2025
Читать новость
Общество

Спор молодых родителей привел к трагедии. Следователи Осиповичского районного отдела Следственного комитета раскрыли подробности расследования уголовного дела в отношении родителей погибшего грудного ребенка.

28 июля 2025
Читать новость
Общество

С 28 июля по 11 августа в Могилевской области проводится информационно-образовательная акция, приуроченная к единому дню здоровья «Всемирный День борьбы с гепатитом, под лозунгом “Борьба с гепатитом: разрушим преграды”.

28 июля 2025
Читать новость
Происшествия

Несчастный случай произошёл на Осиповичском водохранилище

28 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем