Ганаровы лесавод краiны Алег Караленя

Ганаровы лесавод краiны Алег Караленя

21 верасня — Дзень работнікаў лесу

Прыгожы будынак Дараганаўскага лясніцтва, які падобны на сапраўдны палац, атуляюць высокія стромкія сосны. Непадалёк нясе свае воды Пціч. Тэрыторыя двара аздоблена кветкамі і вечназялёнымі туямі, сярод якіх схавалася альтанка, дзе час ад часу збіраюцца ў пачатку або напрыканцы рабочага дня леснікі, каб сёе-тое абмеркаваць.

Oleg-Karalenya-daraganovskoe-lesnichestvo

— Праектаваў будынак сам, — гаворыць ляснічы Алег Караленя. Мясцовыя будаўнікі пагадзіліся яго ажыццявіць. Так, дзякуючы агульным намаганням, 8 гадоў таму і вырас гэты, як вы кажаце, палац. Тут зручна ўсім, у кожнагасваё рабочае месца. Ёсць зала пасяджэнняў і месца для адпачынку. Словам, цалкам адказвае сучасным патрабаванням. Больш таго, у падвальным памяшканні размясціліся кацельная, душавыя, санвузел. А нядаўна ўсталявана сістэма відэаназірання, якая дазваляе бачыць усю тэрыторыю лясніцтва як на далоні. І не трэба чалавека прымушаць узбірацца ў любое надвор’е на вышку, каб заўважыць узгаранне. А камп’ютары, без якіх цяжка зараз уявіць работу? Новыя тэхналогіі ўпэўнена ўваходзяць і ў наш дом, і на працоўныя месцы, што, безумоўна, робіць жыццё людзей больш зручным…

З такога маналогу пачалося знаёмства з чалавекам, які 32 гады працуе ў галіне лясной гаспадаркі і роўна столькі ж займае пасаду ляснічага.

Ніколі не пашкадаваў аб тым, што яшчэ ў школьныя гады вырашыў звязаць сваё жыццё з лесам, — шчыра прызнаецца Алег Мікалаевіч. — І за гэта ўдзячны настаўніку беларускай мовы і літаратуры Івану Кандратавічу Жукаўцу, які, стварыўшы школьнае лясніцтва, прывіваў вучням любоў да прыроды. Разам з ім дапамагалі леснікам садзіць дрэўцы, збіраць шышкі, рабілі шпакоўні. Падабалася працаваць на ўлонні прыроды і прыносіць дзейсную дапамогу людзям, якія клапаціліся пра лес. Захацелася працягваць іх справу і пасля школы, таму і апынуўся на лесагаспадарчым факультэце Беларускага тэхналагічнага інстытута. Вучыўся з цікавасцю, быў актыўным членам дружыны па барацьбе з браканьерствам.

З удзячнасцю Караленя ўспамінае былых інстытуцкіх педагогаў, а таксама тых, хто напачатку працоўнай дзейнасці дапамагаў у яго станаўленні як спецыяліста — гэта колішні майстар Новадарожскага лясніцтва Старадарожскага раёна Фёдар Сцяпанавіч Мішын, які, на жаль, пайшоў ужо з жыцця, і былы ляснічы з Дараганава Рыгор Васільевіч Сямёнаў.

Ад апошняга атрымаў у спадчыну добрую гаспадарку і згуртаваны калектыў. Безумоўна, з гадамі і сам набіраўся вопыту. Цяпер узначальваемае ім лясніцтва — лепшае ў раёне. Прычым, яно мае статус доследна-вытворчага. На базе арганізацыі не аднойчы праходзіла апрабацыю новая тэхніка, укараняліся распрацаваныя навукоўцамі сучасныя тэхналогіі, звязаныя з работай у лесе. А месяц назад тут прайшлі нават міжнародныя спаборніцтвы па валцы лесу. Дарэчы, у лясніцтве працуе і адзін з вопытнейшых вальшчыкаў краіны Дзмітрый Караткевіч. Усяго ж калектыў складаецца з 24 чалавек, сярод якіх 7 леснікоў, 6 вальшчыкаў, 3 лесарубы, 2 майстры ўчасткаў, столькі ж трактарыстаў. Кожнаму з іх можна смела давяраць.

Сам жа Алег Мікалаевіч не аднойчы атрымліваў за добрасумленную працу ўзнагароды. Некалькі гадоў таму яму прысвоена высокае званне ганаровага лесавода краі- ны.

— Пры дапамозе якіх складаемых прыходзіць поспех?

Напэўна, усё проста. Трэба любіць справу, якой займаешся. Паважаць людзей, што працуюць побач, верыць у свае сілы. І абавязкова старацца рабіць так, каб пакінуць пасля сябе добры след. Напрыклад, мне хацелася б, каб на тэрыторыі ўзначальваемага лясніцтва была выдатная дуброва, якая праз гады радавала б нашчадкаў. Таму і пасадзілі маладзенькія дубкі на   50 гектарах. І яшчэ адзін падарунак зрабілі ўнукам і праўнукам: падымаюцца ўвысь не толькі прыгожыя, але і каштоўныя лістоўніцы.

А яшчэ Алег Караленя ганарыцца сваёй сям’ёй. Разам з жонкай Жаннай Сямёнаўнай выгадавалі трое дастойных дзяцей. Яны, як і бацька, звязаны з лесам. Сын Руслан — выкладчык лесаінжынернага факультэта БДТУ, дачка Людміла — майстар участка лясніцтва, мае  вышэйшую педагагічную адукацыю. Кацярына — вядучы энтафітапатолаг аграхімічнай лабараторыі ўпраўлення “Мінскзялёнбуд”. Адзін з зяцёў таксама працуе разам з цесцем. Агульны працоўны “лясны” стаж іх складае 65 гадоў. Падрастаюць у ляснічага і двое ўнукаў — Даніла і Мар’яна, з якімі любіць бавіць вольны час дзядуля. Ёсць у Алега Мікалаевіча і любімыя захапленні — ён трымае пчол, каб родныя заўсёды маглі паласавацца мёдам; рыбалка і паляванне таксама прыносяць яму асалоду. Ды і прайсціся па любімых грыбных мясцінах ён не супраць.

Напярэдадні прафесійнага свята калектыў лясніцтва сабярэцца разам з кіраўніком, каб падвесці вынікі, адзначыць лепшых і проста пагаманіць пра жыццё-быццё. І лепш, каб было дажджлівае надвор’е: тады лес пэўна не будзе гарэць…

Ніна ВІКТОРЧЫК.

Последние новости

Власть

Лукашенко рассказал о скором визите в Китай и встрече с Си Цзиньпином

21 августа 2025
Читать новость
Власть

Производство ракет – в центре внимания Лукашенко. Президент требует определиться с развитием отрасли

21 августа 2025
Читать новость
Общество

“Знакомый парень во время конфликта избил меня. Как его наказать?” Отвечает участковый инспектор милиции

21 августа 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 21 августа для всех знаков зодиака

21 августа 2025
Читать новость
Власть

“Фундамент для масштабного рывка есть”. Главное из переговоров Лукашенко и Пезешкиана в Минске

20 августа 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко: Беларусь и Иран стремятся превратить любые вызовы в новые возможности

20 августа 2025
Читать новость

Рекомендуем