Асіповічы: коратка аб розным

Асіповічы: коратка аб розным

Увазе кіраўнікоў: 1 ліпеня прызнаны страціўшымі сілу патрабаванні 34 правілаў пажарнай бяспекі. Азнаёміцца з «Правіламі пажарнай бяспекі Рэспублікі Беларусь», а таксама з практычным дапаможнікам «Пажарная бяспека арганізацыі (прадпрыемства) для кіраўнікоў аб’ектаў рознага функцыянальнага прызначэння» можна на сайце МНС (http://mchs.gov.by/rus/main/regulations/tnpa/ppb/).

У Лапіцкім сельсавеце скончаны рамонтныя работы на спартыўнай пляцоўцы ў п. Сасновы, прыведзены ў парадак Лочынскія могілкі, адрамантаваны з частковай заменай штыкетнік: у аг. Жорнаўка – 186 метраў, у в. Лочын – 200. Зараз у сельсавеце рыхтуюцца да Дня пажылых людзей: на падначаленай тэрыторыі пражывае больш за 600 пенсіянераў.

Стаянка па за-хоўванні транспартных сродкаў прыватнага ўнітарнага прадпрыемства “Асіповіцкая аўтамабільная школа” ДТСААФ штомесяц прымае каля 50 “жалезных коней”. Суткі знаходжання на ёй каштуюць аўтаўладальнікам 10.300 рублёў. У пастаянных кліентаў попытам карыстаюцца месячныя абанементныя білеты – за тры тыдні верасня іх прададзена ўжо 37.

Яблыневы сад АСВК “Калгас “Лапічы”, які раскінуўся на  41 гектары, ужо які год прыносіць нядрэнны ўраджай. З пладаносных дрэў, што размешчаны на 20 га, у гэтым сезоне чакаецца ўраджай на ўзроўні леташняга – каля 30 тон. Гатункі ў садзе ў асноўным познія, таму зараз ідзе збор ападаў. Iх для патрэб кансервавага завода ўжо перададзена больш за 4 тоны.

У кафэ «Юнацтва» ААТ «Гандаль» штодня ў абедзенны час прыходзіць каля 30 чалавек: тут кормяць смачна і нядорага – комплексны абед каштуе ад 30 да 34 тысяч. Таксама гэтае месца – выдатны выбар для правядзення ўрачыстасцей: у выхадныя дні жніўня тут прайшло 10 юбілеяў і 2 вяселлі.

За жнівень аўтастанцыяй было прададзена 7.857 разавых і 58 праязных квіткоў на аўтобусы прыгарадных напрамкаў на агульную суму 94.171.300 рублёў.

Последние новости

Общество

Горячая линия по вопросам соблюдения нанимателями требований законодательства об охране труда

17 сентября 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко: День народного единства символизирует национальное достоинство и историческую справедливость

17 сентября 2026
Читать новость
Здравоохранение

О профилактике острых респираторных инфекций

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 17 сентября

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

«Вместе мы — сила: осиповичане о значении Дня народного единства

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Граждане Российской Федерации смогут проголосовать на выборах в Государственную Думу на участках в Беларуси

16 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем