Канфіскат у Асіповіцкім раёне

Канфіскат у Асіповіцкім раёне

Канфіскавалі. Што далей?

Рэчы, якія перайшлі ў маёмасць дзяржавы на тэрыторыі нашага раёна, у далейшым рэалізуюцца праз спецыяльныя аддзелы ў магазінах ААТ “Гандаль”.

Па інфармацыі сектара па кіраванні дзяржмаёмасцю, прыватызацыі і прадпрымальніцтву райвыканкама, у пераважнай большасці выпадкаў гэтыя аддзелы папаўняюцца адзеннем і абуткам, якія не маюць прадугледжаных правіламі гандлю дакументаў. У пераважнай колькасці выпадкаў гэта “шэры” імпарт, які прывозяць індывідуальныя прадпрымальнікі. Кантрабандная касметыка сустракаецца радзей, а з найбольш незвычайных пазіцый можна назваць петарды і рыбацкі рыштунак.

Спектр прадметаў, якія канфіскуюцца судом за маёмасныя альбо крымінальныя злачынствы, вельмі шырокі, аднак дамінуюць у ім мабільныя тэлефоны.

У некаторых выпадках канфіскаваная маёмасць у адкрыты гандаль не трапляе. Так, наркатычныя рэчывы знішчаюцца, а адабранае ў “салярачнікаў” дызпаліва прадаецца прадпрыемствам раёна.

Зараз рыхтуюцца дакументы на рэалізацыю 12 аўтамабіляў, канфіскаваных за разнастайныя парушэнні закону. Прадавацца яны будуць праз аўкцыён, які пройдзе ў Магілёве.

Грошы, атрыманыя за продаж канфіскату, ідуць у рэспубліканскі бюджэт. Адзінае выключэнне — безгаспадарчая маёмасць, даход ад продажу якой застаецца ў распараджэнні раённай адміністрацыі. Як правіла, да ўзгаданай катэгорыі адносяцца кінутыя злачынцамі прадметы, чыіх гаспадароў не ўдалося ўстанавіць.

Последние новости

Общество

Гороскоп на 12 июня для всех знаков Зодиака

12 июня 2026
Читать новость
Общество

Рекламная игра «Раёнку чытаеш — карысць маеш»

11 июня 2026
Читать новость
Общество

Запуск дрона

11 июня 2026
Читать новость
Профилактика

Новые штрафы за нарушение правил пересечения железнодорожных путей

11 июня 2026
Читать новость
Профилактика

Спрашивали — отвечаем: что грозит за купание в запрещенном месте?

11 июня 2026
Читать новость
Происшествия

Нетрезвые водители, нарушения перевозки детей и трагедия в Птушичах: сводка происшествий за неделю

11 июня 2026
Читать новость

Рекомендуем