Больш iнтэрнэту за меншыя грошы

Больш iнтэрнэту за меншыя грошы

З верасня РУП “Белтэлекам» распачало кампанію па актывізацыі продажаў інтэрнэт-трафіку сярод найбольш перспектыўных груп спажыўцоў на тэлекамунікацыйным рынку — школ, фізічных асоб і карыстальнікаў пакетнымі паслугамі (інтэрнэт + інтэрактыўнае тэлебачанне).

Найбольш важкімі крокамі ва ўзгаданай кампаніі сталі змяншэнне кошту перспектыўных і адчувальнае павелічэнне хуткасці прыёму-перадачы інфармацыі па найбольш запатрабаваных планах пры фактычным захаванні існуючага кошту.

Напрыклад, запатрабаваны навучальнымі ўстановамі “Школьны стандарт” паскорыўся ў 1,5 раза без змянення абанплаты, а папулярны сярод індывідуальных карыстальнікаў безлімітны тарыф “Дамасед” замяняецца новым “Дамаседам-класік”, які пры амаль што ўдвая большай хуткасці падаражэў толькі на 3 тысячы рублёў.

А вось некаторыя прадукты высакаскораснай лінейкі “Рэкорд” сталі танней.

Так, самы прымальны для асіповіцкага тэлекамунікацыйнага асяроддзя “Рэкорд-5” атрымаў больш адпавядаючую плацежаздольнаму попыту землякоў цану ў 125 тысяч рублёў. Да таго ж — калі разам з “Рэкордам” падключыць інтэрактыўнае тэлебачанне “Zala”, штомесячная абанплата за апошнюю складзе ўсяго 5 тысяч. Зусім нядрэнны бонус!

Праўда, па тэхнічных умовах усе перавагі высакаскораснага доступу ў “сусветнае павуцінне” адчуюць толькі тыя карыстальнікі, якія падключаны да оптыка-валаконных абаненцкіх ліній ці знаходзяцца на адлегласці не далей 1 кіламетра ад АТС. Гэта прыблізна 30% ад агульнай колькасці абанентаў Асіповіцкага вузла сувязі.

Дзмітрый САЎРЫЦКI.

Последние новости

Общество

Бярозы зусім не беластволыя — упэўнена асіпаўчанка Святлана Дубініна

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

“Камень” в огороде

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

Вопрос онлайн

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

И слова дивная игра

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

Пералік дзяржаўнай дапамогі

30 октября 2026
Читать новость
Общество

Оплата ЖКХ

30 октября 2026
Читать новость

Рекомендуем