Асіповіцкія шахматысты — на вышыні

Асіповіцкія шахматысты — на вышыні

У ПIНСКУ 21-23 жніўня на базе цудоўнага ўніверсальнага спарткомплексу “Хваля” Палескага дзяржуніверсітэта прайшла V рэспубліканская спартакіяда ГА “БелТIЗ”. Гонар Магілёўшчыны ў ёй абаранялі двое асіпаўчан, і яны на сваіх дошках паказалі высокі клас: Віталь Кулакоў з мінчанінам Віктарам Чайчыцам падзяліў першае месца, а Вячаслаў Смольскі фінішаваў другім. Што ў выніку і дазволіла камандзе, у склад якой уваходзіла яшчэ бабруйчанка, заваяваць бронзавыя медалі.

У МIНСКУ 25-28 чысла прайшоў чарговы чэмпіянат Беларусі сярод ветэранаў і інвалідаў, удзел у якім прынялі трое нашых аматараў чорна-белых клетак. Найбольшы поспех чакаў кандыдата ў майстры спорту Вячаслава Смольскага: за выключэннем прайгранай і нічыйнай партый у астатніх ён атрымаў перамогі і з 5,5 ачкамі з 7 магчымых заслужана заваяваў званне чэмпіёна краіны. Што тычыцца выступленняў Аляксандра Крывашэева і Віталя Кулакова, то “зачапіцца” за прызавую тройку ім не хапіла зусім крыху.

Последние новости

Общество

Бярозы зусім не беластволыя — упэўнена асіпаўчанка Святлана Дубініна

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

“Камень” в огороде

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

Вопрос онлайн

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

И слова дивная игра

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

Пералік дзяржаўнай дапамогі

30 октября 2026
Читать новость
Общество

Оплата ЖКХ

30 октября 2026
Читать новость

Рекомендуем