Прыклад маладым

Звычайныя сем’і, звычайныя, на першы погляд людзі. Пры сустрэчы яны так і казалі: “Што пра нас пісаць — такія як і ўсе, ніякіх подзвігаў не здзейснілі”. Але жыццё чалавечае, бадай, і ёсць шэраг звычайных дзён, напоўненых будзённай работай, адвечнымі клопатамі аб дзецях.
І яшчэ адно аб’ядноўвае гэтых сціплых людзей — трываласць сямейных вузаў. Нягледзячы на перыпетыі лёсу, яны многа гадоў ідуць поруч, стаўшы адно аднаму надзейнай апорай, разумеючы, што сумесна можна перамагчы многае. Ці ж такое пастаянства не прыклад для маладых?
Яны заўсёды побач
Без малога 40 гадоў гэта пара жыве душа ў душу, прычым, праводзяць разам вельмі шмат часу, таму што і працуюць сумесна. А апошнія 6 гадоў іх рабочыя месцы знаходзяцца адно супраць аднаго ў кабінеце калгаснай канторы. Так што ўвесь дзень глядзяць у родныя вочы і, натуральна, разумеюць адзін аднаго без слоў…
Абодва — мясцовыя жыхары. Чаго шукаць лепшых мясцін, калі хараство і ўтульнасць — яны ўнутры, а не звонку?
Соф’я Антонаўна сваёй малой радзімай лічыць вёску Асавок, дзе прайшлі гады дзяцінства, Станіслаў Сігізмундавіч вырас у Цэзарове. Яна скончыла тэхнікум у Бабруйску, ён — сельскагаспадарчую акадэмію ў Горках. Дзяўчына прыехала працаваць у родны калгас бухгалтарам. Маладому спецыялісту часта даводзілася затрымлівацца пасля работы, каб падрыхтаваць тую ці іншую справаздачу. Адным такім разам, калі ўжо добра сцямнела, старшынёўскі вадзіцель прапанаваў падвезці дадому. Потым стаў дастаўляць з работы часцей, ды і так сустракаць, каб пагуляць разам, запрасіць у клуб на танцы. А потым прыйшло каханне.
Праз 2 гады пасля першай сустрэчы — у 1975-м на Тройцу — згулялі вяселле. Купілі вялікі дом, каб і дзецям было месца для гульняў і заняткаў.
Соф’я Антонаўна прызнаецца, што аднойчы яе наведала думка аб ад’ездзе з Каменіч. Паглядзеўшы на сябровак, якія пераехалі — адна ў Быхаў, другая — у Слонім, — падумалася і самой памяняць вёску на горад. Стрымаў муж, які не мог пакінуць у адзіноце тату, што прыйшоў з вайны без рукі і меў патрэбу ў дапамозе.
Цяпер успамінаюць тую задуму з усмешкай, што і не дзіва: за плячыма — больш як 80 гадоў сумеснага стажу ў родным калгасе. Працягваюць Аляшкевічы працаваць і зараз. Соф’я Антонаўна — эканамістам па зарплаце, Станіслаў Сігізмундавіч — інжынерам па ахове працы. Пад началам пяці старшынь давялося рабіць. Нямала лічбаў прыйшлося перамножыць і падсумаваць за гэты час і важных тэхнічных пытанняў вырашыць, але работа не прыелася, а ўсё так жа вабіць і заклікае да дзеяння.
Дзеці праклалі свае сцяжынкі ў жыцці, сын жыве ў Мінску, дачка асталявалася ў нашым райцэнтры. А бацькі, як і сорак гадоў таму, кожны ранак поруч крочаць у праўленне гаспадаркі, каб вырашаць надзённыя сялянскія справы. А пасля работы гаспадыня займаецца кветкамі, яе муж прызвычаіўся да палявання, рыбалкі — спрадвечнага мужчынскага занятку. І разам любяць падарожнічаць па Беларусі, дзе ёсць многа цудоўных мясцін з багатай гісторыяй.
Сельские старожилы
Деревня с напевным названием Поплавы для них маленький мир со своей историей, неповторимой природой, людьми, родословная которых хорошо знакома. О другом месте огромной планеты САВЕНКО даже и не мечтают.
Тут делали первые шаги, бегали по сельской улице, пасли на выгоне скот, играли, работали и взрослели — все происходило параллельно, так как трудились кресть-яне с ранних лет жизни.
А когда он, отслужив в армии, вернулся домой и взглянул на соседскую девчонку, увидел перед собой не подростка, а очаровавшую неброской сельской красотой девушку. Были встречи — беседы под луной. А потом молодые люди просто пошли в соседние Деревцы и расписались.
Ядвига закончила курсы бухгалтеров, поработала немного в магазине, а потом трудилась в колхозе. Петр ходил на работу в поселок Советский. Учреждение, где он слесарничал, тогда имело загадочное название: почтовый ящик № 27. А через какое-то время молодой мужчина перешел в хозяйство, где много лет проработал ветеринарным санитаром.
Выросло в семье Савенко трое детей. Потом семейное древо пополнилось пятью внуками и шестью правнуками.
И сейчас, несмотря на солидный возраст, Петр Маркович и Ядвига Алексеевна всю работу по дому и огороду делают самостоятельно. Всякого довелось повидать в жизни, но ко всему относятся только позитивно, не жалуясь на трудности, болезни и людское непонимание. Их семья базировалась не на яркой любви или пламенной страсти, а на взаимном уважении, поддержке. И за 60 лет совместной жизни не растратили супруги внимательного, заботливого отношения друг к другу. Они любят жизнь — и она отвечает взаимностью…
Инна ЗАСКЕВИЧ. Фото Нины ЦАРИК.