Асіповічы: хроніка здарэнняў

РАУС
У перыяд з 25 па 31 жніўня зарэгістравана 4 факты парушэння антыалкагольнага заканадаўства, канфіскавана 5 літраў самагону. Выяўлены два трупы без прыкмет гвалтоўнай смерці.
27 жніўня паблізу ваеннага палігона “Рэпішча”, сумесна з супрацоўнікамі аддзела вайсковай контрразведкі па Асіповіцкім гарнізоне, выяўлена і знішчана 180 кг дзікарослых канопляў на плошчы 165 м2.
28 жніўня ў ЦРБ з разрывам селязёнкі дастаўлены і шпіталізаваны пенсіянер. Па словах пацярпелага, пашкоджанні атрыманы ім пры падзенні з ложка.
31 жніўня паблізу в. Паплавы ў аўтамашыне знаёмага раптоўна памёр 53-гадовы мужчына. Па факце смерці праводзіцца праверка.
РАСК
Узбуджана 7 крымінальных спраў, у тым ліку па трох крадзяжах: рэчаў і прадуктаў харчавання з дачнага дома ў в. Жорнаўка на агульную суму 300 тысяч рублёў, двух дарожных веласіпедаў з пад’езда жылога дома; набору ключоў з гаража.
26 жніўня ўзбуджана крымінальная справа ў дачыненні навучэнцаў каледжа, якія ў пачатку жніўня выкралі з паліўных бакаў двух аўтамабіляў “ВАЗ” 15 літраў бензіну Аі-92. Вы-крадзенае канфіскавана.
У гэты ж дзень распачата крымінальная справа і ў адносінах да раней судзімага прараба ААТ “Асіповічыаграпрамтэхзабеспячэнне”, які, выкарыстоўваючы службовыя паўнамоцтвы, прысвоіў 1.751 кг портланд-цэменту на 1.787.483 рублі.
29 жніўня ўзбуджана крымінальная справа ў дачыненні слесара ЗАТ “АВЗ”, які незаконна захоўваў папяровы скрутак з сумессю расліннага паходжання, што змяшчала, паводле заключэння экспертызы, асабліва небяспечныя псіхатропныя рэчывы.
ДАI
Папярэджана 178 парушэнняў правілаў руху, прыцягнуты да адказнасці 3 п’яныя вадзіцелі, 88 парушальнікаў хуткаснага рэжыму, 2 пешаходы. Адбылося 7 ДТЗ.
У ноч з 29 на 30 жніўня на 118 км шашы Мінск-Гомель паблізу в. Ясень аўтамабіль “Рэно” на хуткасці збіў лася. У выніку моцнага ўдару вадзіцель страціў прытомнасць: неўпраўляемы аўтамабіль з’ехаў у кювет і ўрэзаўся ў дрэва. Вадзіцель і шасцёра пасажыраў былі дастаўлены ў бальніцу, дзе першага змясцілі ў аддзяленне рэанімацыі. Праз дзень ад цялесных пашкоджанняў памерла 26-гадовая пасажырка.
ДАI нагадвае, што па 5 верасня праводзіцца акцыя “Увага – дзецI!”, падчас якой ўсе аўтамабілі абавязаны рухацца з уключаным блізкім святлом фар.
АУСТ
Узбуджана крымінальная справа па факце незаконнага абароту наркатычных рэчываў, скла-дзена 79 адміністрацыйных пратаколаў, знойдзена 5 злачынцаў, якія значыліся ў вышуку. У спецізалятар дастаўлена 14 грамадзян. У рамках праграмы “Пасажыр” суправоджана 166 прыгарадных цягнікоў, з якіх знята 18 правапарушальнікаў.
Дэпартамент аховы
Прадухілены 3 дробныя крадзяжы, 1 хулі-ганства, 3 парушэнні ПДР, 4 выпадкі распіцця спірт-ных напояў і факт самагонаварэння.
IАЖіРС
Складзена 4 пратаколы за парушэнне правілаў лесакарыстання і 1 – за выкіданне смецця ў лясной зоне.