Асіповічы: коратка аб розным

Асіповічы: коратка аб розным

Дзень цвярозасці. У сувязі з правядзеннем мерапрыемстваў, накіраваных на прапаганду здаровага ладу жыцця, прафілактыку п’янства і алкагалізму, 1 верасня на тэрыторыі раёна забаронены продаж алкагольных напояў, за выключэннем рознічнага гандлю на аб’ектах грамадскага харчавання ў разліў. У гэты ж дзень пройдзе акцыя “Дзень моладзі”.

Раённы цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва прымае актыўны ўдзел у падрыхтоўцы дзяцей з мнагадзетных сямей да школы. Так, ужо выдадзена матэрыяльная дапамога ў памеры 403 тысяч рублёў на кожнага з 407 школьнікаў, бацькі якіх звярнуліся ў цэнтр. Выдача мэтавых сродкаў працягваецца.

Асіповіцкі РАНС інфармуе: з 20 жніўня па 30 верасня ў рэспубліцы праходзіць прафілактычная акцыя “У цэнтры ўвагі — дзеці!”, прымеркаваная да Дня ведаў. 1 верасня з 10.00 да 11.00 па тэлефоне 22-1-01 будзе праводзіцца “прамая лінія” начальнікам РАНС Iгарам Логвіным.

На 1 жніўня ў аддзеле працы і занятасці насельніцтва райвыканкама налічвалася 451 вакансія, у тым ліку 393 па рабочых прафесіях. Самымі запатрабаванымі сёння лічацца слесары па зборцы металаканструкцый і механазборачных работ, а таксама электрагазазваршчыкі. Больш за іншых церпяць недахоп рабочай сілы СЗАТ “АВЗ” і ААТ “АЗАА”.

За бягучы месяц рыбгасам “Свіслач” рэалізавана каля 5 тон рыбы, пераважна карпа і таўсталобіка. Улоў быў адпраўлены ў рознічны гандаль Магілёўшчыны.

У раёне працягваецца газіфікацыя. Прыродным газам забяспечаны пасёлак Ялізава і 13 сельскіх населеных пунктаў. Сёлета 70 домаўладальнікаў пераведзена са звадкаванага на прыродны газ, да канца года гэта лічба павялічыцца на паўсотні. Усяго ж маюць газавае ацяпленне 9.987 сямей, з якіх 1.634 — сель-скія.

Кансервавы завод актыўна вядзе нарыхтоўку садавіны і гародніны. Так, за мінулы месяц было замарынавана 5.558 трохлітровых слоікаў агуркоў і 2.207 слоікаў таматаў. Таматнага соусу закансервавана 2.440 паўліт-ровых слоікаў. Нектараў выпушчана 9.044 слоікі.

Последние новости

Власть

Лукашенко: зерна идей о некой “исключительности” снова пустили ростки в умах ряда политиков

11 сентября 2025
Читать новость
Благоустройство

В Осиповичах появились новые арт-объекты

11 сентября 2025
Читать новость
Общество

Хроника происшествий в Осиповичском районе с 1 по 7 сентября

11 сентября 2025
Читать новость
Общество

Ради сильной страны. Корреспондент “АК” побеседовала о работе районного отделения политической партии “Белая Русь” с его председателем Юрием Даненковым

11 сентября 2025
Читать новость
Общество

Кредит «Региональная инициатива» от Беларусбанка: поддержка бизнеса и регионов

11 сентября 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 11 сентября для всех знаков зодиака

11 сентября 2025
Читать новость

Рекомендуем