Поспех выхаванцаў Міхаіла Бруйка (№ 21)
13 сакавіка
завяршыліся спаборніцтвы па гандболу ў рамках
раённай спартакіяды школьнікаў.
У іх прынялі
ўдзел 120 хлопчыкаў і дзяўчат з усіх школ горада. Гульні праходзілі ў ФАК ФСК
“Алімпія”.
Сярод
гандбалістак мацнейшымі былі прадстаўніцы СШ № 4 (трэнер М.Бруёк). Гім-назісткі
(А.Бруёк) узялі “срэбра”, а дзяўчаты з СШ № 1 (В.Шпакоўская і А.Лягчыла) —
“бронзу”.
Каманды гэтых
жа навучальных устаноў заваявалі прызавыя месцы і ў юнацкіх спаборніцтвах,
толькі месцы размеркаваліся інакш. Лідэрам стала СШ № 1 (С.Глотаў). За ёй — СШ
№ 4 (М.Бруёк) і гімназія (А.Шылец).