Рыбныя запасы павялічваюцца (№ 21)
Штогод рыбгас
“Свіслач” павялічвае аб’ёмы сваёй вытворчасці. Летась гаспадарка
вылавіла 607 тон рыбы.
80% прадукцыі
прад-прыемства пастаўляецца жыхарам Магілёўскай вобласці. У Асіповічах у
мінулым годзе было рэалізавана 60,7 тоны рыбы. Большасць прадукцыі
“Свіслач” прадае ў розніцу. Даволі добра ідзе гандаль на
аўтамагістралі Мінск-Гомель — у Сасновым і Ясені.
Сёлета рыбгас
плануе павялічыць вытворчасць да 632 тон. Пашырыцца асартымент прадукцыі: у
продаж паступяць лінь і сом еўрапейскі. Акрамя таго “Свіслач”
збіраецца распачаць у Вяззі будаўніцтва перапрацоўчага цэха. Гэта дазволіць
прадпрыемству выпускаць вяленую, вэнджаную рыбу і філе. Выхад гатовай прадукцыі
новага цэха — да 100 тон у год.